Усё пра беларускія прозвішчы

Беларускія прозвішчы на трыста гадоў старэйшыя за расійскія. Той, каму давялося расці на вёсцы, памятае: вясковыя роды называлі па мянушках. Калі ў вёсцы дванаццаць сем’яў Герасімчыкаў, мянушкі — найпрасцейшы сродак указаць на патрэбнага чалавека, пiша nn. by. Яны даваліся найчасцей ад імені дзеда або прадзеда. Або — бабы, мамы, калі жанчыны былі ў сямі заўважнымі. Адны Герасімчыкі маглі быць Казімірчыкамі, другія — Апанасавымі, а трэція — Ганнусінымі…З такіх родавых мянушак 500 гадоў таму фармаваліся прозвішчы. Як? Гэтым займаліся бюракраты Вялікага Княства Літоўскага. Шляхта прагнула прозвішчаўПершымі ў канцы XV ст. прозвішчы займелі баяры-шляхта, піша гродзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч. Спачатку яны не былі сталымі. Сыны баярына Грынькі рабіліся Грынковічамі, але дзеці ягонага сына Багдана ўжо былі Багданавымі Грынковічамі. Яшчэ праз пакаленне пра Грыньку маглі і забыцца, ператварыўшыся ў Багдановічаў…Але Багдановічам цяжка было пацвердзіць свае правы на сяло, якое вялікі князь даў іх дзядам-Грынковічам.