![]()
Чарговы раз нам нагадваюць, што мы з таго самага, правільнага боку барыкадаў. Стомленыя зайшлі ў краму, ходзім закідаем розныя штукі ў карзіну. Позірк спыняецца на хлапчуку, які неяк надта ўважліва нас аглядзеў, прайшоўшы міма. Нагрузіўшыся ежай выходзім з крамы, стаіць гэты хлапчук, бачна што вельмі нэрвуецца. Кажа:- Малайцы, вельмі падабаецца, што вы робіце- Што канкрэтна?- пытаюся я- Усё! Бачу пра вас у СМІ, катаюся па раёне на ровары, вось неяк не меў сьмеласьці падыйсці выказаць павагу, ну і пакуль не маю сьмеласьці далучыцца да ўсяго, пачаць нешта рабіць. - Не трэба саромецца, падыходзь заўсёды, мы рады, - адказвае Марына Касiнерава. - Так, мы рабяткі простыя, падыходзь, нам прыемна твая такая салідарнасьць, мо калі на суд прыйдзеш падтрымаеш, ну і калі жыцьцё сябе папсаваць хочаш - зьвяртайся да нас, навучым, - усьміхаюся я. - Так, дзякуй вам, - кажа хлопец. - Дзякуй шчыры табе, - адказваем мы з жонкай амаль хорам, - добрых выходных!Вось так неяк ты разумееш, што ў гэтым сьвеце яшчэ ёсьць за што змагацца, ёсьць за каго і за што ахвяраваць.