Магілёўскія Фэрмапілы

Подзвіг беларускiх ваяроў, якi можа зацемніць гicторыю пра 300 спартанцаў. 27 чэрвеня 1581 р. , менш за некалькі соцень гусароў роты Марціна Казаноўскага на працягу сямі гадзін абаранялі Магілеў ад 30-тысячнага маскоўскага войска. Абаранялі не на сценах, а ў чыстым полі. А калі на падмогу прыбыло яшчэ каля трох соцень вершнікоў лёккай кавалерыі, гусары увогуле прагналі ворага ад горада. Першы ўдарГод 1581 вядомы ў гісторыі чарговай, трэцяй ужо, выправай войска пад камандаваннем караля Стэфана Баторыя супраць Маскоўскага княства. Дзве папярэдніх былі цалкам паспяховымі. Былі вызвалены вялікалітоўскі Полацк і здабытыя Вялікія Лукі. Трэцяя выправа была накіравана на Пскоў. Але яшчэ да таго, як войска Рэчы Паспалитай стала пад гэтым горадам у канцы жніўня, войска маскавітаў у чэрвені ўварвалася ў ВКЛ. Іх памер ацэньваецца па-рожнаму. Некаторыя сучасьнікі называюць лічбы сорак ці сорак пяць тысяч  “масквы і татараў”, але найбольш верагодна, што колькасць маскавітаў сягала блізу 30.