![]()
25 студзеня 1918 году ў Вільні пачалася Беларуская канферэнцыя. 25 студзеня 1918 г. у Вільні распачалася канфэрэнцыя нацыянальных арганізацый заходняе часткі Беларусі, якая знаходзілася пад кантролем нямецкіх войскаў. Прадстаўнікі сфармаванай на канфэрэнцыі Віленскай Беларускай Рады былі пазьней кааптаваныя ў склад Рады БНР, піша сайт radabnr. org. Правядзеньне канфэрэнцыі было выкліканае падзеямі ў Расеі (Кастрычніцкі пераварот 1917), ва ўсходняй частцы Беларусі (Ўсебеларускі зьезд, антыбеларуская палітыка бальшавікоў) і на тэрыторыі, акупаванай нямецкімі войскамі (абвяшчэньне Літоўскай Рэспублікі ў сьнежні 1917). У сувязі з гэтым узьнікла неабходнасьць узгадніць мэты розных беларускіх арганізацыяў і вызначыць прынцыпы ўзаемадзеяньня і абароны беларускіх інтарэсаў перад немцамі і летувісамі. На канфэрэнцыі быў абраны каардынацыйны цэнтар беларускіх арганізацыяў і прадстаўнічы орган акупаванай Нямеччынай тэрыторыі Беларусі — Віленскую беларускую раду. Удзельнікі канфэрэнцыі падтрымалі ідэю ўтварэньня на тэрыторыі былога Вялікага княства Літоўскага канфэдэратыўнай беларуска-летувіскай дзяржавы.