Ігнат Дамейка: Што мы ведаем пра удзельнік паўстання 1830-32 гадоў, навукоўца і героя Чылі

Сёння — дзень памяці Ігната Дамейка. Ігнат Дамейка нарадзіўся ў вёсцы Медзьвядка на Наваградчыне (сучасны Карэліцкі раён) 31 ліпеня 1802 года. Вядомы як філамат, удзельнік паўстання 1830-32 гадоў, беларускі, польскі, чылійскі навуковец-даследчык, геолаг, мінеролаг, рэктар Чылійскага ўніверсітэту, Нацыянальны герой Чылі, піша harodniaspring. org. У сем гадоў Ігнат Дамейка страціў бацьку, выхоўваўся ў бацькавых братоў. Адзін з іх, таксама Ігнат Дамейка, узяў яго да сябе ў маёнтак Жыбартоўшчына ў Лідскім павеце (цяпер Дзятлаўскі раён). Вучыўся Ігнат у піярскай школе ў Шчучыне. Быў там пад апекай Ануфрыя Петрашкевіча, з якім разам уваходзіў потым у Таварыства філаматаў. У 1822 годзе скончыў Віленскі ўніверсітэт. Калі пачалося следства па справе філарэтаў і філаматаў, Ігната таксама арыштавалі і прывезлі ў Вільню, у турэмнае зняволенне. Але праз паўгода яго вызваляюць і адпускаюць пад нагляд паліцыі. У час Лістападаўскага паўстання Дамейка становіцца ў шэрагі змагароў за вызваленне айчыны ад маскоўскага “прылучэння”.