У Беларусі выйшаў унікальны гістарычны фотаальбом

Выдадзеная на беларускай і ангельскай мовах кніжная пазыцыя дазваляе візуальным чынам азнаёміцца са старонкамі гісторыі. Нядаўна выйшла ўнікальнае выданьне – фотаальбом «Другая сусьветная вайна на здымках з архіва Ігара Мельнікава», паведамляе radyjo. net. Дзякуючы здымкам можна прасачыць за падзеямі ваеннага ліхалецьця й візуальным чынам азнаёміцца са старонкамі гісторыі, часам мала вядомымі. Нямала ўвагі ў альбоме адведзена Беларусі, у тым ліку Заходняй Беларусі, якая да вайны ўваходзіла ў склад Польшчы. Аўтарам альбому зьяўляецца вядомы беларускі гісторык, спэцыяліст па вайсковых пытаньнях, кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў.