Сёньня нарадзіўся Браніслаў Тарашкевіч

15 фактаў пра аўтара першай беларускай граматыкі. 20 студзеня 1892 году на Віленшчыне нарадзіўся Бронік Тарашкевіч, сялянскі хлопчык, пазьней выпускнік Санкт-Пецярбургскага ўнівэрсытэту, вучань знакамітых лінгвістаў Я. Карскага, А. Шахматава ды І. Бадуэна дэ Куртэнэ. А таксама – чалец Беларускай сацыялістычнай грамады, дырэктар Віленскай беларускай гімназіі, пасол у Польскім Сойме, чалец Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, прафэсар, палітычны вязень, перакладчык і публіцыст. І гэта яшчэ ня ўсё: 15 фактаў пра Тарашкевіча. Калі вы ня чулі пра Браніслава Тарашкевіча нічога, то пэўна ўсё ж ведаеце пра тарашкевіцу – клясычны правапіс, названы ягоным імем. Тарас – такая была ў Тарашкевіча мянушка. Янка Купала, з пашанаю, нібы да старэйшага, пісаў: «Дзядзька Тарас, што чуваць у вас зь беларускай граматыкай?» – хоць сам быў старэйшы на дзесяць гадоў, пiша «Белсат». Ведаў польскую, расейскую, францускую, нямецкую, старажытнагрэцкую мовы і лаціну. «Беларуская граматыка для школ» надрукаваная ў 1918 годзе ў віленскай кнігарні Марціна Кухты, дзе і багдановіцкі зборнік «Вянок» (вул.