Саўка ды Грышка: Гэй, ліцьвіны, Бог нам радзіць!

Героі Лявона Вольскага заклікалі Беларусь не скарацца. Героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка выканалі песню пра «рускі рай», перадае «Радыё Свабода». Саўка:Вот бы ў Расію скарэй нам вайці,Сразу зарплата ў нас будзе расьці. Забяры ты нас, Пуцін, к сабе скарэй,Стаім мы ужэ окала тваіх дзьвярэй. Грышка:Гэй, ліцьвіны, Бог нам радзіць,Чулі мы здавён. Хто нас кіне, хто нам здрадзіць,Шлем таму праклён. Хай Расея пастку ставіць,Хай шыпіць зьмяя. Не скарайся, не здавайся,Беларусь мая. Саўка:Пуцін, вазьмі нас скарэе к сібе,Можэт, пайду я служыць в ФСБ. І ўсяго будзе многа тагда ў нас,Бо сразу стануць нашымі і нефць, і газ. Грышка:Вы ня думайце, што будзеВельмі проста жыць. Будуць-будуць нашы людзіЎ Сірыі служыць. Бо ня спыніцца крамлёўскіПравадыр-маньяк. Не служы ў расейскім войску,Беларусь мая!Саўка:Пуцін, давай, нас скарэй забірай,Очэнь уж хочацца ў рускі твой рай!Грышка:Затлуміла людзям голаўТэлевізія. Зноў цябе пакінуць голай,Беларусь мая.