![]()
«Прэдседацель» заклапаціўся праблемай дывэрсыфікацыі — ніхто ня хоча сябраваць зь «перадавым калгасам». Кінулі кліч па аддаленых аграгарадках, адгукнуўся малады і нявопытны калега-рукавадзіцель з чорнага кантынэнту, перадае «Радыё Свабода». «Купляйце сразу ўсё! І нас, і вас спасёт!», — вымушана чапляецца за саломіну вэтэран-гаспадарнік. «Што б в саврэменнам мірэ жыць, прыходзіцца з каждай Зімбабвай дружыць», — іранізуюць з падобнай шматвэктарнасьці Саша і Сірожа, народныя пэрсанажы мастака Аляксея Хацкевіча. А вы верыце ў «эканамічны прарыў» пасьля прыезду чарговага «высокага госьця»?