![]()
Каго гадуе беларуская сыстэма адукацыі? Мовазнаўца і перакладчык Лявон Баршчэўскі адказвае на пытаньне «Радыё Свабода», каго гадуе беларуская сыстэма адукацыі, аналізуе ўсе апошнія «рэформы» ў гэтай галіне і тлумачыць, што зьмянілася пасьля ўступленьня Беларусі ў Балёнскую сыстэму. Не задаюць пытаньняў, не прывучаныя да дыскусіяў, усё прымаюць на веру— Падчас нядаўняга прызначэньня Міхаіла Лусьцянкова рэктарам Беларуска-Расейскага ўнівэрсытэту Аляксандар Лукашэнка скрытыкаваў складанасьць школьных праграм па матэматыцы і фізыцы за 8 і 9 клясы. «Няўжо так жыцьцё паскорылася? Няўжо ўсіх іх матэматыкамі рыхтуем? Таму трэба вельмі сур’ёзна заняцца адукацыяй», — сказаў Лукашэнка. Спадар Лявон, калі б вас папрасілі вызначыць некалькімі тэзісамі самыя галоўныя, падставовыя праблемы беларускай адукацыі, — што б вы выдзелілі?— Вельмі проста. Праблемамі адукацыі павінны займацца спэцыялісты, якія маюць вялікую практыку, працуюць у гэтай галіне. А ня людзі збоку, якія нешта нашэпчуць у вуха.