![]()
Прычына — рашэньне Радашкавіцкага савету дэпутатаў ад 1990 году, якое не адмененае дагэтуль. Ананімны Telegram-канал сьцьвярджае, што гарадзкі пасёлак Радашкавічы Маладэчанскага раёну Менскай вобласьці — адзіны ў Беларусі населены пункт, дзе нацыянальная сымболіка — бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня» — застаюцца афіцыйнымі. Прычына — рашэньне Радашкавіцкага савету дэпутатаў ад 1990 году, якое нібыта не адмененае дагэтуль. «Радыё Свабода» разьбіралася, ці так гэта. Што было ў рашэньні2 лістапада 1990 году Радашкавіцкі пасялковы савет народных дэпутатаў пад старшынствам А. М. Кахоўскага прыняў рашэньне № 32 «Аб выкарыстаньні на тэрыторыі г. п. Радашкавічы беларускай нацыянальнай сымболікі». Рашэньне «дазволіць савецкім, дзяржаўным і грамадзкім установам, грамадзянам адначасова зь дзяржаўнай сымболікай БССР выкарыстоўваць на тэрыторыі Радашкавіцкага пасялковага Савету народных дэпутатаў беларускую нацыянальную сымболіку: бела-чырвона-белы сьцяг і герб „Пагоня“» было даведзенае «да ўсіх прадпрыемстваў і грамадзян пасёлка».