![]()
У Баранавічах дзейнічае мафія ў пагонах? Пабіты ў вёсцы Малая Сваротва Баранавіцкага раёна «новымі» маладымі беларусамі пенсіянер Іван Афанасік не змог дамагчыся справядлівага разбіральніцтва сваёй справы, перадае racyja. com. Участковы Баранавіцкага РАУС лейтэнант Віталь Раманюк разбіраўся ў інцыдэнце несумленна і непрафесійна. Усё зрабіў для таго, каб пакаранне вінаватых было мінімальным, кажа Іван Афанасік:– Прыехаў участковы Раманюк, і я даказваю, што адзін трымаў, а другі біў. Ён мне кажа, што той, хто трымаў, не нясе адказнасці. Больш за тое, участковы на яго гаворыць Жэня, а той да яго таксама па імені звяртаецца. Паводле Івана Афанасіка, такія дзеянні людзей у пагонах, калі злачынцы адчуваюць беспакаранасць і ўседазволенасць, прыводзяць да новых хуліганскіх ці крымінальных інцыдэнтаў. Камерсант Яўген Мырлін, які пабіў пенсіянера, сваіх замашак фізічнай расправы не пакінуў. Кажа Іван Афанасік:– 4 чалавекі ў яго працавалі на рамонце старой школы. З імі ён не разлічыўся, а аднаго з іх таксама пабіў.