Міхаіл Казімір Агінскі: Што мы ведаем пра дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай, кампазітара, мецэната і пісьменніка

У Слоніме паставяць помнік Міхалу Казіміру Агінскаму. Сёлета ў Слоніме з’явіцца помнік дзяржаўнаму дзеячу Рэчы Паспалітай, кампазітару, мецэнату, пісьменніку Міхалу Казіміру Агінскаму (1730-1800). Пра гэта паведаміў кіраўнік Слонімскага грамадскага аб’яднання “СлонімКаналАгінскага” Іван Вадэйка, перадае «Радыё Рацыя». Працу над помнікам-бюстам пачаў слонімскі скульптар Уладзімір Вількіцкі. Бюст будзе вышынёй 70 см, яго установяць на спецыяльную гранітную піраміду. Нагадаем, што Міхал Казімір Агінскі ў верасні 1771 года далучыўся да ўдзельнікаў Барскай канфедэрацыі. Гэта было ваенна-палітычнае аб’яднанне пэўнай часткі шляхты і некаторых магнатаў Рэчы Паспалітай для змагання супраць царскай Расеі. Міхал Агінскі са сваім войскам пачаў вайну з рускім войскам. Спачатку ён актыўна перамагаў, але пасля войскі Суворава акружылі і разграмілі атрады Агінскага. З акружэння яму ўдалося ўцячы ў Берлін, потым у Вену. За гэты час руская імператрыца Кацярына II канфіскавала некаторыя ўладанні Агінскага.