![]()
Фермер-бунтаўнік працягвае змагацца з міліцыяй. Бацька Аляксандра і Мікалая Бяльчукоў з Маларыцкага раёна, якія патрапілі пад крымільны пераслед за тое, што баранілі сваю ўласнасць, распавёў, як цяжка сёння гаспадару змагацца з дзяржавай, перадае racyja. com. Нагадаем: у снежні 2016 года выйшаў з СІЗА ў Брэсце маларыцкі фермер Мікалай Бяльчук, які адбыў пакаранне двухмесячным арыштам за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі. Такі прысуд быў вынесены Берасцейскім раённым судом за канфлікт з супрацоўнікам ДАІ ў 2014 годзе. Таксама адбываў пакаранне і брат Мікалая – Аляксандр Бяльчук. Яго абвінавацілі ў супраціве міліцыянерам, які ён быццам бы ўчыніў 12 кастрычніка, калі амапаўцы забіралі Мікалая па месцы жыхарства ў вёсцы Арлянка Маларыцкага раёна. У выніку Аляскандр быў асуджаны на тры месяцы арышту за непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі і нанясенне яму цялесных пашкоджанняў. Браты баранілі свой самаробны трактар, які збіраліся забраць супрацоўнікі ДАІ. Іван Бяльчук: У нашай сям’і заўсёды было прынята, што чалавек павінен добра працаваць, каб нешта мець.