![]()
Угодкі славутага пісьменьніка-земляка 19 чэрвеня традыцыйна адзначаюцца на Віцебшчыне.
У вёску Бычкі Вушацкага раёну — на малую радзіму Васіля Быкава — штогод зьбіраюцца прыхільнікі ягонага таленту з усёй Беларусі, паведамляе «Радыё Свабода».
У 11 раніцы ў Віцебску адбудзецца ўрачыстае ўскладаньне кветак да мэмарыяльнай дошкі ў гонар Васіля Быкава. Гэтая дошка зьявілася некалькі гадоў таму на будынку былога мастацкага тэхнікуму, дзе вучыўся будучы пісьменьнік. Ушанаваць яго памяць у дзень народзінаў зазвычай прыходзяць удзячныя чытачы, сябры Таварыства Беларускай Мовы і грамадзкія актывісты.
Рубрика: общество
Темы:
переводчик с быкава на украинский