![]()
Пілоты «Нармандыі» хутка асвоілі савецкія знішчальнікі. Але французы, вядомыя гурманы, з цяжкасцю прывыкалі да грачанай кашы. І нават скардзіліся на дрэннае харчаванне Міхаілу Калініну. Зрэшты, яны таксама былі незадаволеныя харчаваннем і ў Англіі. «Вольная Францыя»Пасля падпісання ў 1935 годзе дагавора паміж СССР і Францыяй разгарнулася інтэнсіўнае ваеннае супрацоўніцтва. Да прыкладу, у 1939 годзе камбрыг Сямён Крывашэін, былы камандзір механізаванага палка Шостай Чангарскай кавалерыйскай дывізіі (Гомель), праходзіў стажыроўку ў бранятанкавай частцы ў Шарля дэ Голя. Пасля стварэння ў чэрвені 1940 года войскаў «Вольнай Францыі» былі сфармаваныя і свае ВПС. Калі брытанская армія і войскі Шарля дэ Голя захапілі авіябазу Раяк у Сірыі, французскія ВПС узмацніліся да дзвюх авіягрупаў — «Эльзас» і «Латарынгія». Лётчыкі з Сірыі і сталі асновай для франка-савецкай эскадрыллі «Нармандыя». У верасні 1941 года Савецкі Саюз стаў першай краінай, што абмянялася дыпламатычнымі прадстаўнікамі з «Вольнай Францыяй».