![]()
Гісторыя беларускага партызана, які біўся з камуністамі да апошняга патрона. 11 студзеня 1955 г. у няроўным баі з саветамі загінуў Аўген Жыхар, беларускі партызанскі камандзір, сябра Беларускай Незалежніцкай Партыі, піша radabnr. org. Нарадзіўся, як лічыцца, у 1925 годзе ў сялянскай сям’і. Навучаўся ў Пастаўскай семінарыі, настаўнік паводле адукацыі. У 1944 годзе ўступіў у паўпадпольную Беларускую Незалежніцкую Партыю. У час нямецкай акупацыі Беларусі быў у СБМ, трапіў у дыверсійную школу «Дальвіц». Потым пасля расфармавання батальёну пад сваім прозвішчам уступіў у Чырвоную армію. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў Беларусь, дзе працаваў настаўнікам у школе. Пасля спробы яго арыштаваць Жыхар уцёк у лес і стварыў партызанскі атрад. Першапачаткова яго атрад займаўся ліквідацыяй савецкіх міліцыянтаў, камуністаў і партыйных актывістаў. Ураджэнец вёскі Квачы Язэп Квач распавядае пра тое, што ён чуў пра Аўгена Жыхара ад старэйшых.