Павел Севярынец: Трэба выбіраць таго, хто не здасць

Пісьменнік і палітык наведаў Слонім. Вечарам 9 студзеня ў госці да слонімцаў завітаў з Мінска адзін з кіраўнікоў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і пісьменнік Павел Севярынец. Фота: Газета Слонімская На сустрэчу ў офіс Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл прыйшлі блізу 20 сталых і маладзейшых партыйных і беспартыйных жыхароў Слоніма, пiша gs. by. Уважліва слухалі Фота: Газета Слонімская Пачаў імпрэзу на правах гаспадара мясцовы актывіст ад БХД Іван Бедка. Пасля кароткага ўступнага слова і віншаванняў прысутных з Новым годам ды Калядамі ён перадаў слова Паўлу Севярынцу. Асноўнай мэтай свайго візіту сталічны госць назваў прэзентацыю ўласных кніг і дыскаў з беларускімі хрысціянскімі спевамі, якія выдала БХД. Кнігі і дыскі Фота: Газета Слонімская Выданні розных гадоў занялі ўвесь стол перад іх гаспадаром: «100 асобаў беларускай хрысціянскай дэмакратыі», «Беларуская хрысціянская азбука», «Люблю Беларусь», «200 феноменаў беларускага нацыянальнага руху», буклеты БХД, калекцыя дыскаў з беларускамоўнымі хрысціянскімі хітамі, «Падзейнік» і, па словах аўтара, хіт сезону — яго раман «Беларусалім.