Беларус пра вучобу ў Гарвардзе: Калі прыехаў, усё падавалася неверагодным

Максім Багдановіч — пра першы семестр у ЗША. «Разумны, але такі неслух», — кажа Наталля Мікалаеўна, маці Максіма Багдановіча, які летась паступіў у Гарвард. Ужо другі раз яна праваджае сына на вучобу ў ЗША, але дагэтуль яе сэрца не адпускае трывога. «17-гадовы, адзін, у чужой краіне…» Максім з бацькамі — татам Дзмітрыем Гарунавічам і мамай Наталляй Мікалаеўнай Фота: tut. by Затое сам Максім выглядае цалкам спакойна. Наперадзе ў яго — новы семестр у адным з лепшых універсітэтаў свету, а гэта новыя веды, людзі, сустрэчы, магчымасці, трэніроўкі і лёгкае захапленне той рэчаіснасцю, якую ён здабыў сваімі розумам і талентам, пiша (tut. by https://news. tut. by/society/621849. html). — Вось ты быў нібыта першым хлопцам на сваёй вёсцы. Прыязджаеш у Гарвард — а там усе такія. Спачатку было крыху стрэсова: як адпавядаць узроўню? Але пасля перастаў параўноўваць сябе з іншымі, бо гэта неэфектыўна і нават шкодна. Фота: tut. by За дзве гадзіны да адлёту мы сустрэліся з сям’ёй Багдановічаў у аэрапорце і пагутарылі аб тым, пра што ніколі не распавядзе сціпласць Максіма: як гадаваўся будучы студэнт Гарварда, навошта, а 6-й гадзіне раніцы ён бегаў у кіёск «Белсаюздруку» і што азначае сямейны жарт «хто не чытаў Ніцшэ, той капае агарод».