![]()
Набоўталіся ў гнілым аўтарытарным балоце, годзе — пара і гонар мець! Чарговы этап, які прайшла Беларусь, неабходна асэнсаваць, падвесці вынікі, зрабіць карэкціроўку планаў. Але аўтарытарны рэжым не ўмее спакойна працаваць на перспектыву, для яго галоўнае — не аддаць уладу. Нават у навагоднія святочныя дні працягваецца чыноўніцкая мітусня, пошукі халяўнага выйсця з эканамічных тупікоў. Прапаганда сцвярджае: тры чвэрці насельніцтва краіны з аптымізмам глядзіць наперад, лічыць што 2019 год стане для іх паспяховым. Але я, навучаны хлуслівым падлікам галасоў у час выбараў і рэферэндумаў, не магу верыць сацыялагічным апытанням, якія праводзіць дзяржава. Адкуль у беларусаў будзе светлы настрой, калі ў пачатку года на іх галовы заўжды абрынаюцца абрыдлая тузаніна паміж тутэйшым узурпатарам улады і крамлёўскім аўтакратам, павышэнне коштаў на тавары і харч, тарыфаў на паслугі і зніжэнне курса рубля?Цяпер да фінансавых і гандлёвых праблем, якія надта цяжка вырашаюць Мінск і Масква, далучылася геапалітыка.