Як малады паляк захапіўся Беларусьсю i сам вывучыў нашу мову

Альберт Вежбіцкі заклікае беларусаў «вывучаць беларускую мову, бо яна вельмі прыгожая». Знаёмцеся – Альберт Ежы Вежбіцкі. Вандроўнік, паліглёт, вялікі сябра Беларусі й студэнт беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту. Аўтар каналу на YouTube, прысьвечанаму падарожжам і Беларусі. Пра сваё захапленьне Беларусьсю й беларускай мовай 21-гадовы вандроўнік расказвае «Польскаму радыё». А ў канцы размовы малады паляк заклікае беларусаў «вывучаць беларускую мову, бо яна вельмі прыгожая».