Украінская грэка-каталіцкая царква ўвекавечыла Міхася Жызьнеўскага

Беларускi герой Украiны з’явiўся на іконе-фрэсцы. Украінская грэка-каталіцкая царква стварае ў адным з найбольш вядомых сваіх прыходаў — на Аскольдавай магіле ў Кіеве — капліцу памяці герояў, якія загінулі за незалежнасьць Украіны, паведамляе «Радыё Свабода». Герой Беларусі і ЎкраіныУ капліцы, асьвячанай у гонар Узьвіжаньня Сьвятога Жыватворнага Крыжа Гасподняга, створаная фрэска Пакрова Прасьвятой Багародзіцы. На ёй 55 герояў Украіны — ад часоў Кіеўскай Русі да сучаснасьці. Сярод іх і беларус Міхась Жызьнеўскі, які стаў адной зь першых ахвяр расстрэлаў масавых пратэстаў у Кіеве ў 2013–2014 гадах. Аўтарка фрэскі — украінская мастачка Марына Сачэнка. Яна з этуднікам наведвала спачатку Майдан, а потым фронт на Данбасе. У 2015 годзе супольна зь пісьменьніцай Антоніяй Цвыд выдала альбом «Твары Майдану», у якім спалучаюцца жывапіс і паэзія. Ідэя фрэскі Марыны Сачэнкі перамагла ў конкурсе, абвешчаным Украінскай грэка-каталіцкай царквой.