![]()
Як жыхары горада адзначылі гадавіну пратэстаў. 5 снежня 2019 года праціўнікі будовы завода свінцовых акумулятарных батарэй (АКБ) адзначылі гадавіну пратэстаў сабраўшыся пад мурамі завода. Маўляў, прыехалі працаўладкоўвацца, піша «Берасцейская вясна». Нагадаем у гэты дзень роўна год назад берасцейцыі ўапершыню на знак нязгоды з будовай завода прыйшлі з пытаннямі да кіраўніцтва будоўлі і кіраўнікоў раёна пад агароджу будаўнічай пляцоўкі. . . Вынікам той сустрэчы стала з’яўленне грамадзянскай супольнасці, якой не абыякавы лёс жыхароў рэгіёна і акаляючага асяроддзя. Праціўнікі адзначылі, што дзякуючы іх намаганням завод, які меўся даўно быць адкрытым, надалей не запушчаны. . . «Гэнацыдам народа дзеля грошаў нельга займацца!» - сказаў відэаблогеру Аляксандру Кабанаву грамадзкі актывіст Зміцер Бекалюк. Дзеці зляпілі снежнага балвана і аздобілі яго антыАКБшнай сымболікай «Прэч атруту, не заводу - гаспадарыць тут народу». Прыехала міліцыя, назіралі за сабраўшыміся з тэрыторыі завода.