![]()
Каляднае пасланне архіепіскапа Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы Святаслава. Сайт krynica. info апублікаваў каляднае пасланне архіепіскапа Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы Святаслава:“Усё гэта сталася, каб споўнілася сказанае Госпадам праз прарока:“Вось, Дзева ва ўлоньні зачне, народзіць Сына,і дадууць Яму імя Эмануіл, што азначае – з намі Бог. ”(Дабравесьце паводле Мацея І, 22-23)Любыя браты й сёстры ў Хрысьце !Сьвята Нараджэньня Хрыстовага весьціць усяму сьвету аб прыйсьці Божага збаўленьня. Сын Божы прыйшоў каб прымірыць зямлю зь небам – чалавека з Богам, дзеля чаго прынёс любоў паміж людзьмі й заклікаў нас да высокага духовага ўзроўню. Многія людзі задумваюцца, ці неабходнымі для збаўленьня душы хрысьціяніна ёсьць цярпеньне, любоў да ўсіх, да чаго заклікаў Хрыстос. Ці не прывядзе гэта да паняволеньня нас, альбо цэлага нашага народу ворагам?Хрысьціянская вера заклікае да прымірэньня паміж людзьмі, цэлымі народамі, але не са злом, бо супраць зла трэ змагацца.