«Кожная дэлегацыя прыязджае ў Віцебск і ўскладае кветкі каля помніка Альгерду»

У Віцебску прайшла канферэнцыя «Беларуская дзяржаўнасць. Гісторыя і сучаснасць». На віцебскай канферэнцыі “Беларуская дзяржаўнасць. Гісторыя і сучаснасць” выступілі вядомыя даследчыкі і палітолагі, у тым ліку Ніна Стужынская і Андрэй Ляховіч. А перад асноўнай часткай кожная дэлегацыя ўскладала кветкі вялікаму князю Альгерду, помнік якому стаіць у Віцебску непадалёк гарадской Ратушы. Пра важнасць гэтага кроку гаворыць racyja. com арганізатар канферэнцыі Хрыстафор Жаляпаў. ФОта: racyja. com – Гэта была частка праграмы: кожная дэлегацыя прыязджае ў Віцебск і ўскладае кветкі каля помніка Альгерду.