![]()
Нягледзячы на дзеяньні ўлады, народная традыцыя аказалася вельмі ўстойлівай. З народным сьвяткаваньнем Калядаў яшчэ ў Сярэднявеччы змагалася царква. Амаль тысячагадовая барацьба не дала плёну. Пасьля бальшавіцкага перавароту, у рамках змаганьня з забабонамі і рэлігіяй, з Калядамі спрабавалі змагацца камуністы. Ілюстрацыйнае фота Камуністычныя Каляды ў Петраградзе «Бесаўство» і «элінства»Каляды маюць дахрысьціянскія карані. Сьвята, прысьвечанае зімоваму сонцавароту, павароту сонца зь зімы да лета, — галоўнае ў гадавым коле. У архаічнай культуры ў гэты час сьвяткаваўся ня толькі Новы год, а ў шырэйшым сэнсе — стварэньне новага сусьвету. Вяскоўцы калядуюць у вёсцы Вярховічы Камянецкага раёну Царква жорстка выступала супраць абрадавага пераапрананьня калядоўшчыкаў. Галоўная рыса гэтага абраду — ужываньне рэчаў наадварот і не па прызначэньні. Мяняліся месцамі верх і ніз, правае і левае, мужчынскае і жаночае, што выкрывалася царкоўнікамі як «бесаўство і элінства».