![]()
Патрыёты Беларусі абмеркавалі лёс нашай дзяржаўнасьці. Канфэрэнцыя «Беларуская дзяржаўнасьць. Гісторыя і сучаснасьць», якая прайшла ў Віцебску 5 студзеня, узьняла пытаньні:станаўленьня беларускай нацыі;утварэньня беларускай дзяржаўнасьці;пэрспэктывах яе захаваньня ва ўмовах расейскага эканамічнага і інфармацыйнага ўплыву. Канфэрэнцыю арганізавалі прадстаўнікі гарадзкой дэмакратычнай супольнасьці — запрасілі вядомых сталічных навукоўцаў і мясцовых дасьледчыкаў. Актавая заля абласной бібліятэкі была поўнай: слухачы на канфэрэнцыю прыехалі нават з рэгіёнаў, передае «Радыё Свабода». «Віцебск – гэта Беларусь, а не пляцоўка для стварэньня «саюзаў» з Расеяй» Каля помніка князю Альгерду Размове пра беларускую ідэнтычнасьць і дзяржаўнасьць папярэднічала ўскладаньне кветак да помніка вялікаму князю Альгерду, які неаднаразова «прыхіляў дзіду сваю да брамы маскоўскае». У часы яго кіраваньня сярэднявечны Віцебск дасягнуў найвышэйшага росквіту, і гэтую постаць гараджане лічаць увасабленьнем моцы і самабытнасьці горада.