Святы спадарыні Ніны Багінскай

Акцыі гераічнай беларускі заўсёды былі сэнсоўнымі. Святы спадарыня Ніна правяла правільна, - так, як можа толькі яна. Некалькі дзён запар мінакі маглі бачыць, як яна ідзе ўздоўж праспекта Незалежнасці з плакатам Свабоду палітвязням! у руках і нашыўкай Свабоду народу! на паліто. Свой Дзень народзінаў 30 снежня яна таксама адсвяткавала такім вось актам асабістай свабоды, адстойваючы правы і свабоды ўсіх нас!Яе мэтай на гэты раз быў будынак КДБ. Крышачку не дайшла, бо каля балвана-жандара яе атачылі яго нашчадкі, і падаспеўшы АМОН павёў і Ніначку, і ўсіх, хто апынуўся побач, у музей КДБ. Насустрач нам з музея якраз выходзіў цэлы класс дзетак. якія з цікаўнасцю паглядалі на бравых амонаўцаў і бабульку. Гераічны у тых быў выгляд! ФОтa: facebook. com Акцыі спадарыні Ніны заўсёды сэнсоўныя і маюць палітычную мэту.