![]()
З’явiлiся першыя фатаздымкi. «Радыё Свабода» паказалі ўнікальныя рэліквіі сьвятых, самыя старажытныя зь якіх адносяцца да ІІІ стагодзьдзя нашай эры. Іх знайшлі ў касьцёле Маці Божай Шкаплернай у Мядзеле. Рэліквіі разам са старымі мэтрычнымі кнігамі былі замураваныя ў касьцельнай сьцяне ў 1940-я гады. «Вядома, гэта цуд, што рэліквія захавалася ў касьцёле», — кажа айцец Юры Кулай, настаяцель кляштара кармэлітаў босых у Мядзеле. На гэтым тыдні стала вядома, што ў мядзельскім касьцёле знайшлі ўнікальныя рэліквіі і мэтрычныя кнігі. Яны былі замураваныя ў верхняй частцы сьцяны касьцёла. Пра магчымы тайнік стала вядома яшчэ ў 2018 годзе, калі архівіст ордэну кармэлітаў у Кракаве знайшоў запіску манаха зь Мядзела. У ёй было напісана, дзе замураваныя рэліквіі. Мінулай восеньню рабочыя мянялі праводку на верхнім ярусе касьцёла і знайшлі нішу з рэліквіямі сьвятой Цэцыліі, папы Рымскага Грыгорыя І Вялікага і сьвятой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса.