Як БНР заваявала незалежнасць Казахстану

Разам з беларусамі аўтаномію атрымалі і многія іншыя народы былой Расейскай Імперыі. На будынку Тэатру імя Янкі Купалы ў Менску дагэтуль вісіць шыльда, прысьвечаная бальшавіцкаму так званаму «Першаму Ўсебеларускаму Зьезду Саветаў Рабочых, Сялянскіх і Чырвонаармейскіх Дэпутатаў», які адбыўся там у лютым 1919 г, піша сайт Рады БНР. Толькі ўдумайцеся: устаноўчы зьезд сваёй марыянэткавай беларускай рэспублікі расейцы-бальшавікі правялі ў дакладна тым жа самым месцы, і назвалі яго амаль слова ў слова гэтак жа сама, як Першы Ўсебеларускі Зьезд сьнежня 1917 г. , на якім была ўтвораная будучая Рада БНР. Гэта была відавічная спроба перацягнуць на сябе легітымнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі і Ўсебеларускага Зьезду 1917 году, мімікраваць пад іх, заняць іхнае законнае месца. Ворагі беларускай дзяржаўнасьці любяць казаць, што беларускую дзяржаву стварылі бальшавікі, а ня самі беларусы. Яны кажуць, што камуністы стварылі «рэспублікі» нават для народаў Цэнтральнай Азіі, якія раней ня мелі дзяржаўнасьці, а значыцца ў любым выпадку аўтаматычна стварылі б і БССР для беларусаў, якая ў 1991 г.