«Беларуская культура – глыбінны пласт»

У Глыбокім зладзілі легендарную беларускую народную гульню «Жаніцьба Цярэшкі». У Глыбокім ужо чацвёрты раз зладзілі ігрышча “Жаніцьба Цярэшкі”. Яго арганізавалі глыбоцкія грамадскія актывісты сумесна з сябрамі з Лепельшчыны і Полацка. Гульня праходзіла ў вясковай хаце на аграсядзібе Юлі Букі “Родны кут”, перадае «Радыё Рацыя». Сутнасць абраду – згуляць жартаўлівае вяселле з імітацыяй вясельных абрадаў, песень, танцаў і жартаў. Паводле ўдзельнікаў ігрышча, гэты абрад падымае ўсім настрой, яднае і прымушае некаторых успомніць маладосць. – Мне здавалася, што народная культура – гэта калі людзі селі за стол, выпілі па чарцы, яны павесялелі і быццам бы гэта ўсё.