Крамлёўскія абеды з бульбай і салам

А Беларусь застанецца незалежнай. Не хацелася б пра гэта на святы, але на святы гэта сталася…«Лукашенко отказался от предложения Путина сыграть в хоккей на Красной площади. По словам президента России, Лукашенко сослался на срочные дела в Минске. — Александру Григорьевичу я предлагал, кстати. Я ему сказал, что мы сегодня играем, предложил ему остаться… Понять его можно. Скоро Новый год… Мы с ним договорились, что увидимся и поиграем вместе, и на лыжах покатаемся». Гэта ўжо не проста звыклы пуцінскі тролінг. Гэта каментар пераможцы праднавагодняга матча Расія-Беларусь. Інфармацыя для тых, хто «Крымнаш», пра вынікі двух крамлёўскіх абедаў з перамовамі пра Саюзную дзяржаву: «Беларусьнаша». Ну, яшчэ не факт. Хоць Лукашэнка ў падарунак Пуціну прывёз ужо бульбу і сала. Пакуль не сцяг і герб, але ўсё ж нацыянальныя сімвалы. Так, яны яшчэ пагуляюць разам. Трэба ж вызначыцца з інструментамі, механізмамі, этапамі паглынання Беларусі. Падаць здраду так, каб яна выглядала воляй народа.