Лепшы оперны спявак года выканаў «Ціхую ноч» разам з беларускай

Упершыню «Ціхая ноч, святая ноч» прагучала 200 год там. Крэатыўная ідэя Пасольства Аўстрыі ў Беларусі – адсвяткаваць ў Мінску 200-годдзе знакамітай песні «Ціхая ноч» – атрымала надзвычай ўдалае ўвасабленне, пiша «Салiдарнасць». Упершыню «Ціхая ноч, святая ноч» прагучала ў аўстрыйскім гарадку Оберндорф 24 снежня 1818 года – на Божае Нараджэнне. Менавіта ў гэты дзень Ёзэф Мор прыйшоў са сваім вершам да царкоўнага арганіста Франца Грубера і папрасіў пакласці яго на музыку. Той марудзіць не стаў і за лічаныя гадзіны з’явіўся калядны гімн, які атрымаў велізарную папулярнасць ва ўсім хрысціянскім свеце. Гэты спеў атрымаў такую высокую адзнаку спецыялістаў, што ўключаны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. З нагоды юбілею «Ціхай ночы» Пасольства Аўстрыі ў Беларусі і Вялікі тэатр оперы і балету Беларусі арганізавалі ўрачысты канцэрт, адмыслова дзеля якога ў Мінск прыехалі салісты Томас Вайнхапель і Юлія Лебядзенка. Вайнхапель вядомы як першы аўстрыец, што атрымаў званне «Лепшы оперны спявак года».