![]()
Свае допісы раённым і абласным ідэолягам жыхар райцэнтру Дрыбін дасылае напярэдадні навагодніх сьвятаў. Жыхар райцэнтру Дрыбін на Магілёўшчыне Андрэй Юркоў патрабуе ад чыноўнікаў, каб з галоўнай ялінкі раёну прыбралі чырвоную зорку. Сваю пазыцыю ён аргумэнтуе тым, што «чырвоная зорка — гэта сымбаль барацьбы з хрысьціянствам, а паколькі Раство — хрысьціянскае сьвята, то чырвонай зоркі на ялінцы ня мусіць быць», паведамляе «Радыё Свабода». Свае допісы раённым і абласным ідэолягам Юркоў дасылае напярэдадні навагодніх сьвятаў апошнія тры гады. Паводле яго, з Дрыбінскага райвыканкаму адпісваюць, што «чырвоная зорка не забароненая законам», а з Магілёўскага аблвыканкаму прапануюць «набыць на ялінку альтэрнатыўны сымбаль». З прапановай ідэолягаў аблвыканкаму жыхар райцэнтру пагадзіўся і гатовы зьбіраць грошы. Пры гэтым, аднак, ня ўпэўнены, што набытак у яго райвыканкам возьме. «Праблемаў у зьбіраньні грошай ня бачу, — тлумачыць Юркоў. — Усё залежыць ад таго, які загад будзе вышэйшага начальства райвыканкаму.