У Гародні адбудзецца калядны квіз

28 снежня ў Цэнтры гарадскога жыцця Гародні адбудзецца інтэлектуальная калядная імпрэза «Імбрыкі ды Імбрычкі». Арганізатар віктарыны „Імбрыкі ды Імбрычкі” Алесь Мазанік распавядае racyja. com пра будучую гульню. – Гэта мая аўтарская інтэлектуальная гульня, сэнс якой заключаецца ў тым, каб прыцягнуць людзей да нашай культуры, каб было больш цікавых незвычайных пытанняў, каб людзі больш камунікавалі. Канкрэтна гэтая гульня ўнікальная тым, што ўсе пытанні будуць датычныя да Новага года і Калядаў, таксама традыцыйных формаў святкавання, і рознага роду музычныя і аўдыёпытанні. На думку Алеся Мазаніка, у віктырыне могуць прыняць удзел людзі рознага ўзросту. Пачатак віктарыны а 15-й гадзіне.