![]()
Калядоўшчыкі з Менска распавялi, чаму традыцыя дагэтуль жыве. «У горадзе калядаваць складаней. Не кожны чалавек захоча пусціць у сваю кватэру 15 чалавек, да таго ж, тут людзі больш закрытыя, чым на вёсцы», — распавядаюцькалядоўшчыкі з Менска. Але традыцыя жыве: гаспадары і ў 2018 годзе кладуць у мяхі спіртное, цукеркі, каўбасу, сала і мандарыны. Фатограф tut. by Вадзім Заміроўскі знайшоў у сталіцы этнографаў, айцішніка і транспартнага фаната, якія кожны год апранаюць маскі Мядзведзя, Бусла і Казы, і спытаў, навошта ім гэта. Ганна Сілівончык, 32 гады, старшыня Студэнцкага этнаграфічнага таварыства «Часцей за ўсё бываю Казой, але зрэдку яшчэ і Буслом — залежыць ад настрою: Казабольш урэдная і вясёлая, а часам проста хочацца пахадзіць такім маскіраваным нямымперсанажам. У Бусла роля даволі простая: ён маўкліва ходзіць, а гаспадары яго частуюць: альбо гарэлкай, альбо даюць на талерцы жыта падзяўбці, — распавядае Ганна. — Гэтага Бусла мы зрабілі з мужам за адзін вечар.