![]()
Ксёндз Міхаіл Цвячкоўскі, кусташ Санктуарыя Маці Божай Фацімскай у горадзе Жодзіне віншуе з Раством Хрыстовым. Са святамi Божага Нараджэння віншуе ксёндз Міхаіл Цвячкоўскі, кусташ Санктуарыя Маці Божай Фацімскай у горадзе Жодзіне. Віншаванне апублікаваў сайт ex-press. by:Паважаныя хрысціяне-католікі і людзі добрай волі!Дазвольце выказаць шчырую радасць з нагоды святаў Божага Нараджэння. Таямніца Святой ночы вее цяплом для ўсяго чалавецтва, таму што Бог вырашыў стаць падобным да нас ва ўсім, гэта значыць падзяліць з намі лёс. Яго нараджэнне ва ўбогіх умовах падкрэслівае годнасць кожнага людскога жыцця. Бог жадае жыць з кожным чалавекам у гармоніі і таму прапануе для нас жыццё паводле Яго загадаў. Мы запрошаныя распазнаць Божую прысутнасць у нашым унутраным свеце. Так, як гэта калісьці зрабіў святы Аўгустын, узгадваючы ў сваіх успамінах: «Позна я палюбіў цябе, старадаўняя прыгажосць і такая новая. (…) Ты была ў глыбіні душы, а я блукаў па бездарожжы і там цябе шукаў. (…) Ты блісканула, заззяла як маланка і асвятліла маю слепату».