![]()
220 гадоў таму, у вігілійны вечар 24 снежня на свет прыйшоў наш славуты суайчыннік Адам Міцкевіч. Гэтую падзею адзначылі вернікі з Навагрудка — малой радзімы паэта. 24 снежня — вельмі важны для ўсіх католікаў дзень. Гэта час прыйсця Езуса. Штогод кожны снежань мы знаходзімся ў радасным чаканні калядных святаў. Праз гады, стагоддзі і тысячагоддзі мы зноў і зноў дзякуем Богу за Яго сына. Мы любім Езуса, адчуваем Яго апеку і моцна жадаем, каб увайшоў у жыццё кожнага з нас. А яшчэ мы, як дзеці, чакаем ад Яго цудаў. Асабліва ў гэтыя святыя дні, пiша catholic. by. Ці ж не цуд учыніў Бог, калі падарыў свету вялікі талент Адама Міцкевіча? Паэт нарадзіўся ў вігілійны вечар 24 снежня 1798 года. Месцам яго нараджэння, яго «малой радзімай» называюць фальварак Завоссе Навагрудскага павета. Бацька паэта Мікалай Міцкевіч служыў адвакатам пры навагрудскім судзе. Маці Барбара Маеўская паходзіла са збяднелай шляхты з вёскі Чамброва, што таксама на Навагрудчыне. Музей сядзіба Міцкевічаў у Завоссі Фота: planetabelarus.