![]()
У чэскім выданьні кніга называецца «Пані доктарава 0-289, або з Чэхаславаччыны да ГУЛАГу». Пасьля дзесяцімесячнай працы перакладчыцы і выдаўцоў на гэтым тыдні выйшла ў чэскім перакладзе кніга мэмуараў Ларысы Геніюш «Споведзь». У чэскім выданьні кніга называецца «Пані доктарава 0-289, або з Чэхаславаччыны да ГУЛАГу». Кнігу пераклала Сьвятлана Вранава. Гэта ўжо пятая кніга, якую яна пераклала зь беларускай, паведамляе «Радыё Свабода». Як паведаміла перакладчыца ў Фэйсбуку, гэтая кніга была вынікам калектыўнай працы. Яна падзякавала чэскім беларусам Алене Ціхановіч і Сяргею Кнырэвічу за іх працу ў архівах, напісаньне тлумачэньняў і камэнтароў для кнігі, за кансультацыі і карэктуры перакладу. Вершы Ларысы Геніюш пераклаў для кнігі Макс Шчур. Сямейныя фатаграфіі і іншыя дакумэнты перадаў для выданьня ўнук паэткі Міхась Геніюш. Кніга выйшла ў Брне ў «Картузіанскім выдавецтве». Выдавец Іржы Браўнэр так тлумачыць, чаму ён далучыўся да гэтага праекту:«Адзін мой знаёмы, чэх маладзейшага пакаленьня, ня ведаў, што такое ГУЛАГ.