![]()
«Прэм’ера» зяўляецца паўнавартасным працягам «Радзіва «Прудок». Андрэй Горват выпусціў «Прэмеру», сваю другую кнігу, прысвечаную пастаноўцы спектакля ў Купалаўскім тэатры і вандроўцы па Еўропе. Гэтую кнігу можна смела раіць прыхільнікам «Радзіва «Прудок», а таксама, напрыклад, тым, хто цікавіцца творчым працэсам у тэатры. «Прэм’ера» зяўляецца паўнавартасным працягам «Радзіва «Прудок»: героі, сюжэтныя лініі, алюзіі на першую кнігу — аснова і фундамент для другой. Гэта ўжо не фэйсбучныя запісы з умоўным інтэрактывам з чытачамі, але дзённікавая ўрывістасць, стракатасць і (як вынік ці прычына?) спавядальнасць захаваліся. Самае цікавае з таго, чым «Прэмера» адрозніваецца ад «Радзіва», — зяўляецца шэраг канфліктаў і нават сюжэт. Калі казаць вельмі ўмоўна, то кніга пачынаецца з рэпетыцый спектакля, а сканчваецца яго прэмерай. Але паралельна аўтар шукае свайго персанажа, месца для Прудка ў вялікім свеце і ўнутры сябе, месца для сябе ў свеце падчас вандроўкі па Польшчы, Аўстрыі, Італіі, Францыі і нават месца для сябе ўнутры смерці.