Мянчанка ладзіць незвычайныя вандроўкі, якія дапамогуць палюбіць Беларусь

Першы «Паход у народ» адбыўся ў Валожынскім раёне. Паглядзець на птушак, сьпячы хлеб, паезьдзіць на ровары вакол Чарэйскага возера — мянчанка Карына Сітнік арганізоўвае туры, якія паказваюць Беларусь зь незвычайнага боку. Яна падзялілася сваім досьведам бізнэсу ў Беларусі і расказала, як замежжа можа стаць штуршком наперад, перадае «Радыё Свабода». Фото: svaboda. org Як пачыналасяКарына Сітнік нарадзілася ў Менску і расла гарадзкім дзіцем. Прырода — гэта лета ў бабулі на вёсцы ды летнікі ў лягерах. Але ўсё зьмянілася пасьля году, праведзенага ў Фінляндыі. «На трэцім курсе я расчаравалася ў беларускім унівэрсытэце і вырашыла паехаць валянтэрыць у Фінляндыю. Працавала ў моладзевым цэнтры на беразе возера, побач з лесам. І вось там, у глушы, у мяне абудзіўся інтарэс да Беларусі», — расказвае Карына. За тысячу кілямэтраў ад радзімы ў яе прачнулася прага і жаданьне размаўляць па-беларуску. Дзяўчына кажа, што за той год жыцьця ў Фінляндыі яна павандравала па ёй значна больш, чым за ўсё жыцьцё па Беларусі.