![]()
Андрусь Фамін ужо 15 гадоў размаўляе толькі па-беларуску. За гэты час паспеў скончыць медуніверсітэт, ажаніцца і падгадаваць дзвюх дачок, піша hrodna. life. Зараз Андрусь працуе ў кардыялагічным цэнтры лекарам-анестэзіёлагам. Самае частае пытанне да яго: “Чаму вы размаўляеце па беларуску?”“Свабода” і “Пагоня” заўжды былі ў домеШлях да адказу на гэта пытанне пачаўся для Андруся з дзяцінства. Кажа, з нараджэннем пашчасціла двойчы. Пашанцавала з часам і з сям’ёй. Бацькі, хоць і былі рускамоўнымі, беларускасці не цураліся. “Па вечарах дома слухалі “Радыё Свабоду”, чыталі газету ”Пагоня”. На той час, як Андрусь дарос да школы, навучанне было беларускамоўным. Чатыры гады пачатковай школы ўсе малыя гродзенцы вучыліся па-беларуску. Фота: hrodna. life “Пасля чацвёртага класа адбыліся змены ў адукацыі. Працягваў вучыцца па-руску, але тое зерне засталося і прарастала. На момант паступлення ва ўніверсітэт вырашыў – новае акружэнне, новыя людзі, каторыя дагэтуль цябе не ведалі – зручны момант, каб перайсці на беларускую мову”, – узгадвае Андрусь.