У Менску адбудзецца традыцыйны «Калядны фэст»

«Калядны фэст» сёлета пройдзе ўжо дванаццаты раз. У Мнеску пройдзе традыцыйны «Калядны фэст». За час існавання мерапрыемства стала чаканай падзеяй для ўсіх аматараў беларускай музыкі, паведамляе «Радыё Рацыя». Гледачоў чакаюць традыцыйныя сярэднявечныя і народныя танцы, шмат конкурсаў і падарункаў!Сёлета на фэсце выступяць «Стары Ольса», Znich, Irdorath, Osimira, Rokash. Вядоўца — лідар гурта «Стары Ольса» Зміцер Сасноўскі. Першым 100 наведвальнікам CD Vicious Crusade ў падарунак! Re:Public (Менск, вул. Прытыцкага, 62) Пачатак а 17:30.