Сьвятлана Коржыч: Гэты характар у мяне ад прабабкі

Маці салдата Аляксандра Коржыча, які загінуў у беларускім войску, мужна змагаецца за праўду і справядлівасьць для ўсіх маці і ўсіх сыноў. Імя Сьвятланы Коржыч не пакідала загалоўкаў вядучых СМІ краіны ўвесь 2018 год. Маці салдата Аляксандра Коржыча, які трагічна загінуў у беларускім войску, ганаруецца прэміяй «Людзі Свабоды» за тое, што мужна змагаецца за праўду і справядлівасьць для ўсіх маці і ўсіх сыноў. У размове з «Радыё Свабода» Сьвятлана ўпершыню расказвае пра сябе. Для ўручэньня прэміі са Сьвятланай Коржыч мы сустракаемся ў яе дома ў Пінску. Яна крыху спазьняецца, тлумачыць гэта занятасьцю на працы, дзе гандлюе ласункамі, і ў жыльлёвым каапэратыве (у доме, куратарам якога зьяўляецца Сьвятлана, жыве больш за 400 чалавек). Расказвае, што незнаёмыя людзі пагаварыць пра беларускае войска падыходзяць і празь месяц пасьля прысуду ў справе сына. Размовы гэтыя не заўсёды прыемныя. Сёньня, напрыклад, зноў давялося наслухацца папрокаў у свой адрас ад былога вайскоўца. Сьвятлана Коржыч з узнагародай Цяпер Сьвятлана чакае прызначэньня даты разгляду касацыйнай скаргі на прысуд.