Пайшоў з жыцьця аўтар сымфоніі «Курапаты» Кім Цесакоў

Кім Цесакоў быў чалавекам з актыўнай грамадзянскай пазыцыяй. 20 сьнежня ня стала беларускага кампазытара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Кім Цесакова, вучня кампазытара Дзьмітрыя Шастаковіча, аўтара сымфоніі «Курапаты», сябра Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна. Кім Цесакоў нарадзіўся 20 лютага 1936 году ў Чэрвені. Пасьля заканчэньня Гомельскай музычнай вучэльні імя Несьцера Сакалоўскага і Навасібірскай дзяржаўнай кансэрваторыі Кім Цесакоў выкладаў у Беларускай дзяржаўнай кансэрваторыі імя Анатоля Луначарскага, Менскай музычнай вучэльні імя Міхаіла Глінкі і сярэдняй спэцыяльнай музычнай школе пры кансэрваторыі, загадваў рэдакцыяй музычнай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Кім Цесакоў — ганаровы грамадзянін Чэрвеня, ляўрэат нацыянальнай прэміі імя Васіля Віткі і ўсесаюзных конкурсаў, узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны, пiша «Радыё Свабода». Кім Цесакоў Беларуская кампазытарка Галіна Гарэлава, якая была вучаніцай Кіма Цесакова, згадвае пра яго як пра вельмі сур’ёзнага кампазытара і чалавека з актыўнай грамадзянскай пазыцыяй.