Маладыя беларусы зрабілі спэктакль пра Францішка Аляхновіча

Францішка Аляхновіча раней за Аляксандра Салжаніцына распавёў праўду пра савецкія канцлягеры. Паглядзець на беларускага пісьменьніка Францішка Аляхновіча, які раней за Аляксандра Салжаніцына распавёў праўду пра савецкія канцлягеры, можна ў спэктаклі «Францішак». Прэм’ера адбылася ў Менску ў прасторы «ОК16», перадае «Радыё Свабода». Хто такі Францішак Аляхновіч, які пабываў «у капцюрох ГПУ»?Францішак Аляхновіч нарадзіўся ў 1883 годзе. Ён драматург, пісьменьнік, публіцыст. Францішак Аляхновіч Яшчэ за тры дзясяткі гадоў да «Архіпэляга ГУЛАГ» Аляхновіч распавёў праўду пра савецкія канцлягеры ў сваёй кнізе «У капцюрох ГПУ». Яна цалкам грунтуецца на ягоным уласным досьведзе. Затрыманы ў 1927 годзе па абвінавачаньні ў «шпіянажы», Аляхновіч быў асуджаны да 10 гадоў катаргі на Салавецкіх выспах. «У капцюрох ГПУ» апублікавалі ў сярэдзіне 1930-х. Гэтая кніга пра жахі савецкіх рэпрэсій выйшла ў Эўропе й Амэрыцы на сямі мовах. Францішка Аляхновіча афіцыйна ў БССР называлі «айцом найноўшай беларускай драматургіі», адным з заснавальнікаў беларускага тэатразнаўства.