![]()
Беларуская ўлада баіцца разумнага маладога пакалення. Думкі Тамары Мацкевіч пра альтэрнатыўную адукацыю ў Беларусі. Такую, якая дазволіць пакаленню Z пабудаваць краіну без забаронаў, дзяржаву, якая не баіцца адукацыі. Крызіс адукацыі і страшны сон чыноўнікаўМой пляменнік сур’ёзна збіраўся сыходзіць з 3-га курса БДУ. Казаў, што ўніверсітэцкія заняткі адымаюць шмат часу. Ён чакаў канікул, каб засяродзіцца на… вучобе: глядзеў відэалекцыі, браў курсы амерыканскіх універсітэтаў на Coursera, сядзеў у прафесійных чатах…Ірына Дубянецкая кажа, што не толькі наша, але і ўся адукацыя ў свеце перажывае крызіс, звязаны з шалёным развіццём інфармацыйных тэхналогій. Новы свет патрабуе новай адукацыі. І пакуль ніхто не ведае, якой яна будзе. Адназначна не такой, як цяпер. І выйграе той, хто цяпер эксперыментуе, а не кансервуе: шукае альтэрнатывы ў змесце, методыках, узаемаадносінах. Але беларуская ўлада баіцца зменаў, а яшчэ больш баіцца адукаваных людзей, разумнага маладога пакалення, моцных абітурыентаў у педагагічных ВНУ.