![]()
У Беларусі працягваецца пераслед незалежных журналістаў-фрылансераў па палітычный прыкмеце. За апошні месяц некалькі журналістаў «Радыё Рацыя» былі пакараныя адміністрацыйнымі штрафамі ўладамі Беларусі. Пра цяжкасці працы журналістаў і пра змаганне за свабоду слова журналісты паразмаўлялі з старшынём Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Андрэем Бастунцом. - Напярэдадні навагодніх святаў кожная арганізацыя падводзіць пэўныя вынікі, робіць пэўныя высновы. Наколькі год быў удалым для вашай арганізацыі?- Гэты год быў дастаткова цяжкі і для нашай арганізацыі, і для незалежнай журналісцкай супольнасці. Трэба адзначыць дзве галоўныя негатыўныя праблемы – гэта пераслед журналістаў і змены ў заканадаўства аб СМІ. Што тычыцца пераследу, тут мы згадваем і блакаванне сайтаў, і пераслед журналістаў-фрылансераў за супрацу з замежнымі медыя і, зразумела, “справу БелТА”. Што тычыцца зменаў у заканадаўстве, гэта тое, што будзе ўплываць на развіццё падзей і ў наступным годзе, і далей.