![]()
Сям’я з’ехала з Гродна ў 1930-х гадах. Восенню ў Гродна з Канады прыязджала Сэндзі Бэсер, чый бацька родам з горада. Сваякі жанчыны па прозвішчы Міхлес у пачатку 1930-х эмігравалі за акіян і ніхто ў родны горад так і не вярнуўся. Сэндзі першая са сваёй сям’і, хто прыехаў паглядзець радзіму продкаў, піша hrodna. life. Карта ў дапамогуУ Гродне Сэндзі планавала знайсці сямейны дом, які на момант эміграцыі сваякоў знаходзіўся на вуліцы Калажаньскай, 17. Сёння гэта Калючынская. Прыехала жанчына з мужам Говардам і са спецыяльнай картай. Яе ў 2009 годзе намаляваў дзядзька, брат бацькі Сэндзі. “Сям’я з’ехала з Гродна ў 1930-х гадах, – распавядае Сэндзі. – З’язджалі бацькі і трое іх дзяцей, якім было па 11-12 гадоў. Карту, з якой я прыехала, маляваў для нашчадкаў мой дзядзька. На ёй намалявана прыкладнае месца, дзе жыла наша сям’я. Ён яе маляваў па памяці ў 2009 годзе, незадоўга да сваёй смерці. Рабіў гэта ў надзеі, што хто-небудзь са сваякоў усё ж калі-небудзь прыедзе ў Гродна і знойдзе сямейны дом”.