Стакгольмскі сіндром ці правалы ў памяці?

Лукашэнка — галоўны вораг незалежнай Беларусі. «Пакуль Лукашэнка жывы, незалежнасць мы не згубім. У такім святле крайне важна, каб Лукашэнка яшчэ пры жыцці перадаў камусьці ўладу, а не памёр на сваёй пасадзе. У праціўным выпадку можа быць усё». Гэта не з «Савецкай Беларусі» цытата. Гэта напісаў быццам бы незалежны журналіст быццам бы незалежнай газеты. І гэта ўжо стакгольмскім сіндромам не патлумачыш. Хутчэй — праваламі ў памяці. Хто 25 год знішчаў усё беларускае — ад сцяга і герба да школ і СМІ?Хто жорстка разганяе дэманстрацыі і шэсці ў падтрымку незалежнасці?Хто кідае за краты патрыётаў і нацыяналістаў?Хто аддаваў загады на забойства лідэраў апазіцыі, якія выступалі супраць саюзаў з Расіяй?Хто рэгулярна праводзіць сумесныя вучэнні з расійскай арміяй?Працягваць не буду. Лукашэнка — галоўны вораг незалежнай Беларусі. Чым хутчэй ён сыйдзе ці, як выразіўся журналіст, «памрэ на сваёй пасадзе», тым хутчэй у нас зявіцца шанец здабыць незалежнасць. Максім Вінярскі, Фэйсбук